Пра нас
EUvsDisinfo — флагманскі праект Аператыўнай рабочай групы па стратэгічных камунікацыях (East StratCom Task Force) Еўрапейскай службы знешніх сувязяў. Ён быў створаны ў 2015 годзе для больш эфектыўнага рэагавання на бягучыя кампаніі Расійскай Федэрацыі па дэзынфармацыі, якія закранаюць Еўрапейскі Саюз, яго дзяржавы-члены і суседнія краіны.
Асноўная мэта EUvsDisinfo – павялічыць свядомасць грамадскасці і яе разуменне крамлёўскіх дзеянняў у сферы дэзынфармацыі, дапамагаць грамадзянам еўрапейскіх і іншых краінаў развіваць устойлівасць да анлайн-дэзынфармацыі і маніпуляцый у сродках масавай інфармацыі.
Што мы робім
Выкарыстоўваючы паслугі аналізу даных і маніторынгу СМІ на 15 мовах, EUvsDisinfo ідэнтыфікуе, збірае і выкрывае выпадкі дэзынфармацыі, якія паўстаюць у пракрамлёўскіх СМІ і пашыраюцца па ўсім ЕС і краінах Усходняга партнёрства. Па стане на 2019 год нашы магчымасці маніторынгу таксама дазваляюць выяўляць дэзынфармацыю ў заходнебалканскіх краінах і ў паўднёвых суседзяў ЕС. Гэтыя выпадкі (і адпаведныя абвяржэнні) сабраныя ў Базе даных EUvsDisinfo – адзіным у сваім родзе сховішчы з адкрытым зыходным кодам і магчымасцю пошуку – якая ў цяперашні час змяшчае больш за 12 000 прыкладаў пракрамлёўскай дэзынфармацыі. Гэтая база даных абнаўляецца штотыднёва разам з кароткім апісаннем тэндэнцый. Каб сачыць за гэтымі абнаўленнямі, падпішыцеся на наш штотыднёвы інфармацыйны бюлетэнь Агляд дэзынфармацыі.
У дадатак да базы даных мы рэгулярна публікуем артыкулы і аналітыку пра новыя распрацоўкі ў галіне метадаў і прыёмаў дэзынфармацыі, а таксама збіраем інавацыйныя міжнародныя даследванні. Раздзел пра Выбары змяшчае серыю адукацыйных матэрыялаў пра адну з самых сур’ёзных пагроз дэзынфармацыі для дэмакратычных грамадстваў: умяшанне ў выбары.
Наша каманда таксама актыўна камунікуе з грамадзкасцю і ўрадавымі ўстановамі. Мы інфармуем і навучаем інстытуты ЕС, урады дзяржаў ЕС, журналістаў і арганізацыі грамадзянскай супольнасці, а таксама рэгулярна выступаем на міжнародных канферэнцыях. Нашы прадукты з’яўляюцца важным рэсурсам для палітычных лідараў, дзяржаўных установаў, даследчыкаў, аналітычных цэнтраў і журналістаў па ўсім свеце.
Чытайце ўсебаковы артыкул пра нашу працу і старонку пытанняў і адказаў тут.
Хочаце быць у курсе нашай працы? Пільнуйце нас у Facebook і Twitter!