Read this article in EN RU IT ES FR DE PL BY HY AZ UA RO KA

Што адбылося ў 2021 годзе?

23 снежня, 2021

2021 год скончыўся, але, здаецца, няма канца пракрамлёўскай дэзынфармацыі. У гэтым годзе мы дадалі больш за 2700 новых прыкладаў пракрамлёўскай дэзынфармацыі ў базу даных EUvsDisinfo. Вось што мы знайшлі.

Украіна застаецца галоўнай мішэнню пракрамлёўскай дэзынфармацыі

Прыкладна адна траціна ўсіх прыкладаў пракрамлёўскай дэзынфармацыі, сабраных у гэтым годзе EUvsDisinfo, была накіравана на Украіну.

На фоне бесперапыннай эскалацыі расійскага ваеннага нарошчвання ўздоўж меж Украіны пракрамлёўскія СМІ працягваюць адлюстроўваць Украіну як асноўнага агрэсара (даходзячы да таго, што абвінавачваюць яе ў генацыдзе супраць рускамоўных на Данбасе) і бездапаможнай істэрычнай ахвяры, якая беспадстаўна скардзіцца на расійскую агрэсію, або сцвярджаючы, што ЗША і НАТА падштурхнуць Украіну да вайны.

Мы бачылі гэты тып дэзінфармацыі раней, апошні раз у сакавіку і красавіку гэтага года падчас расійскага ваеннага нарошчвання 1.0. Тады, як і цяпер, пракрамлёўскія СМІ імкнуліся паказаць Украіну агрэсіўнай, пакінутай сваімі партнёрамі і парушаючай міжнародныя пагадненні.

Пракрамлёўская дэзынфармацыя пра мэты Украіны… – На падставе даследаванняў: Украінскага крызіснага медыя-цэнтра

Прокремлівська дезінформація про Україну, націлена на…

Пракрамлёўская дэзынфармацыя пра мэты Украіны…

…Расійская публіка
прадстаўляць
Украіну
як ворага

…Украінская аўдыторыя
падзяляць
і
дэстабілізаваць

…Міжнародная аўдыторыя
легітымізаваць
расійскую
знешнюю палітыку

Нічога з гэтага не адпавядае рэчаіснасці, але такія паведамленні, якія прызначаны для канкрэтнай аўдыторыі і падаюцца на некалькіх мовах, дапамагаюць Крамлю дасягнуць канкрэтных мэт: унутры краіны – стварыць вобраз Украіны як ворага і мабілізаваць падтрымку знешняй палітыкі Крамля, ва Украіне – раздзяліць і дэстабілізаваць грамадства, і ў міжнароднай прасторы – легітымізаваць дзеянні Крамля. (Падрабязней пра гэта чытайце на старонцы Украінскага крызіснага медыя-цэнтра).

Чытайце таксама: Блог Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі/віцэ-прэзідэнта Камісіі Палітыка супрацьдзеяння ўлады на Усходзе

Прыхільнікі рэжыму – радыкалізацыя беларускіх дзяржаўных СМІ

У Беларусі працягнуўся жорсткі сістэматычны разгон грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. У адпаведнасці з данымі Беларускай асацыяцыі журналістаў сёлета было затрымана, абшукана, арыштавана або прыцягнута да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці больш за 260 журналістаў. Зараз за кратамі знаходзіцца трыццаць адзін супрацоўнік СМІ. На жаль, колькасць усіх палітвязняў у Беларусі на 21 снежня складае 942 чалавекі. (Сачыце за абноўленымі дадзенымі тут).

Па словах віцэ-прэзідэнта Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага, СМІ і журналісты знаходзяцца пад жорсткімі рэпрэсіямі, а грамадскі дыскурс амаль цалкам прыгнечаны. (Чытайце поўнае інтэрв’ю з Барысам Гарэцкім тут).

Са знішчэннем незалежных СМІ медыйныя персоны, пакінутыя ў эфіры на кантраляваных дзяржавай каналах СМІ, сталі яшчэ больш бязлітасна ачарняць і паклёпнічаць на ўсіх, хто асмеліцца выступаць супраць рэжыму Лукашэнкі.

Пры дапамозе мовы варожасці і непрыкметных заклікаў да гвалту ў дачыненні да апазіцыйных актывістаў і ўжывання прымусовых прызнанняў палітвязняў у якасці платнай рэкламы на YouTube сёлета беларускія дзяржаўныя СМІ прадэманстравалі, што яны не толькі верныя прыслужнікі рэжыму, але ўсё ў большай ступені яго памагатыя.

Нядзіўна, што многія «спецыялісты» беларускіх дзяржаўных СМІ разам са сваімі расійскімі калегамі былі ахвотнымі ўдзельнікамі намаганняў рэжыму Лукашэнкі па выкарыстанні міграцыі ў палітычных мэтах.

Злева: Беларускія сілавікі ў ахоўным рыштунку на мяжы ЕС і Беларусі. Справа ўверсе: Беларуская медыйная асоба Р. Азаранак бярэ інтэрв’ю ў журналіста RT на мяжы Беларусі з ЕС. Справа ўнізе: загаловак RT, які ўводзіць у зман

Пралукашэнкаўскія і пракрамлёўскія дэзынфармацыйныя наратывы працягваюць вінаваціць ЕС у міграцыйным крызісе і спробах «дэстабілізаваць» Беларусь, увесь час спрабуючы адцягнуць увагу ад вельмі кепскага становішча з правамі чалавека падчас кіравання рэжыму Лукашэнкі.

Добрай падкладкай у гэтай сітуацыі з’яўляюцца апытанні грамадскай думкі, якія паказваюць, што толькі невялікая меншасць насельніцтва давярае падкантрольным дзяржаве СМІ ў Беларусі. Між тым давер да незалежных (інтэрнэт) СМІ працягвае расці, склаўшы ў студзені 2021 года 49,5%.

Авантурыстычнае збліжэнне дэзынфармацыйных наратываў у адной кропцы працягнулася

У 2020 годзе, на фоне сусветнай пандэміі, мы назіралі, як пракрамлёўскія і кітайскія дэзынфармацыйныя сеткі сыходзіліся на тэорыі змовы «сакрэтных лабараторый» як частцы больш шырокіх намаганняў па распаўсюдзе дэзынфармацыі і маніпуляцыях з інфармацыяй вакол COVID-19.

У гэтым годзе былі дадатковыя выпадкі, калі пракрамлёўскія і кітайскія дэзынфармацыйныя інтарэсы супадалі.

Варта адзначыць, што пракрамлёўскія СМІ імкнуліся перадаваць і пашыраць наратывы Пекіна, адмаўляючы парушэнні правоў чалавека супраць уйгурскага насельніцтва у Сіньцзяне.

І расійскія, і кітайскія дзяржаўныя СМІ выкарысталі крызіс у Афганістане, спрабуючы назваць ЗША «ненадзейным» партнёрам і спраектаваць свае паведамленні па асноўных пытаннях знешняй і ўнутранай палітыкі: Украіна і Тайвань.

Дапасаванне паведамленняў у кантраляваных дзяржавай СМІ не абавязкова сведчыць аб сістэматычнай каардынацыі намаганняў па распаўсюдзе (дэз)ынфармацыі. Але ёсць прыкметы таго, што пракрамлёўскія і кітайскія суб’екты дэзынфармацыі вучацца адзін у аднаго.

Сярод закручвання гаек – пасланне надзеі

2021 год прынёс шмат падзей. Быў беспрэцэдэнтны наступ на незалежныя СМІ ў Расіі напярэдадні выбараў у расійскую Думу, калі СМІ і журналісты рэгулярна цярпелі ад затрыманняў, рэйдаў, завядзення крымінальных спраў і зняволенняў. Абаронцаў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў таксама атакавалі. Прастора для публічных дэбатаў і грамадзянскай актыўнасці ў Расіі скарачаецца.

Распаўсюд дэзынфармацыі аб вакцынах і COVID-19 працягваецца, як і пракрамлёўскія намаганні ўзмацніць скептыцызм адносна вакцын заходніх вытворчасці.

Сёлета Аляксей Навальны, які летась перажыў замах на жыццё, вярнуўся ў Расію і быў адвольна затрыманы і зняволены. Пракрамлёўскія СМІ вельмі стараліся ачарніць яго і прынізіць яго прыхільнікаў.

І ўсё ж 2021 год – гэта не год адчаю. Заўсёды ёсць на што спадзявацца. Як паведаміў нам у інтэрв’ю ў пачатку гэтага года Павел Андрэеў, саўладальнік аднаго з нямногіх незалежных СМІ, якія засталіся ў Расіі, 7×7, кожны дзень ёсць прыкметы пазітыўных змен.

Год, які пачаўся з палітычна матываванага зняволення Аляксея Навальнага, завяршыўся тым, што дачка Навальнага атрымала Прэмію Сахарава за свабоду думкі ў Еўрапейскім парламенце. (Вы можаце паглядзець яе гарачую прамову тут).

«Свабодная незалежная журналістыка, заснаваная на фактах, служыць для абароны ад злоўжывання ўладай, хлусні і ваеннай прапаганды» – НАРВЕЖСКІ НОБЕЛЕЎСКІ КАМІТЭТ

Дзмітрый Муратаў, адзін з заснавальнікаў і рэдактар незалежнай расійскай газеты «Новая газета», сёлета атрымаў Нобелеўскую прэмію свету разам з журналісткай Марыяй Рэза з Філіпін. Гэта моцны месыдж, што «Свабодная незалежная журналістыка, заснаваная на фактах, служыць для абароны ад злоўжывання ўладай, хлусні і ваеннай прапаганды». Гэта сігнал, які мы можам атрымаць у наступным годзе.

18 снежня Еўропа адзначыла 10-ю гадавіну смерці чэшскага дзяржаўнага дзеяча Вацлава Гавела. У час, калі 2021 год падыходзіць да канца, EUvsDisinfo хацеў бы пакінуць вам адну з яго найбольш запамінальных цытат:

«Праўда і любоў павінны перамагчы хлусню і нянавісць» – ВАЦЛАЎ ГАВЕЛ

І гэта будзе так.

Усім шчаслівага 2022 года!