Усходняе партнёрства

Запушчанае ў 2009 годзе Усходняе партнёрства (УП) накіравана на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім Саюзам, яго дзяржавамі-членамі і шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай.
Усходняе партнёрства і яго ўдзельнікі з’яўляюцца пастаянным аб’ектам дэзынфармацыйных кампаній, якія пазбаўляюць грамадзян дакладнай і праверанай інфармацыі аб гэтай ініцыятыве і яе перавагах. У гэтым раздзеле сайта Аператыўная працоўная група па стратэгічных камунікацыях сабрала інфармацыю аб найбольш распаўсюджаных дэзынфармацыйных паведамленнях і міфах аб Усходнім партнёрстве.