
Беларусь

У жніўні 2020 года беларусы выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць вынікаў сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Гэтыя пратэсты хутка сталі найбуйнейшымі ў гісторыі краіны і ў выніку былі жорстка падаўленыя. Дзясяткі тысяч чалавек былі арыштаваныя, збітыя і прыцягнутыя да адказнасці. Маштабныя кампаніі па дэзынфармацыі працягваюць суправаджаць жорсткасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах да ўласных грамадзян, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.
Беларускія дзяржаўныя СМІ з’яўляюцца саўдзельнікамі жорсткага падаўлення іншадумства ў краіне. Прымусовыя, паказаныя па тэлебачанні «прызнанні» палітвязняў – толькі адзін са шматлікіх прыкладаў, якія ілюструюць, што кантраляваныя дзяржавай СМІ сталі працягам дзяржаўнага рэпрэсіўнага апарату ў Беларусі. Таксама мы назіралі, як беларускія дзяржаўныя СМІ дапамагалі беларускім чыноўнікам выкарыстоўваць міграцыю ў ЕС у якасці зброі. Больш за тое, рэжым Лукашэнкі і яго медыяапарат сыгралі важную ролю ў падтрымцы поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Ўкраіну.
Беларускія ўлады ўжываюць рэпрэсіі і ў дачыненні да сацыяльных сетак. Напрыклад, многія папулярныя незалежныя Telegram-каналы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Тым часам пракрамлёўскія СМІ працягваюць падтрымліваць дэзынфармацыйныя кампаніі ў Беларусі і вакол яе. Яны ілжыва абвінавачваюць Захад у арганізацыі «каляровай рэвалюцыі», сцвярджаючы, што дэмакратычная беларуская апазіцыя з’яўляецца «марыянеткай Захаду», і навешваючы на прыхільнікаў дэмакратыі цэтлік «змагароў», экстрэмістаў, тэрарыстаў і паслядоўнікаў нацызму.
Аператыўная працоўная група па стратэгічных камунікацыях уважліва сочыць за сітуацыяй з СМІ і дэзынфармацыяй у Беларусі. Ніжэй прадстаўлена наша падборка артыкулаў аб дэзынфармацыі і маніпуляванні інфармацыяй, якія накіраваны супраць дэмакратычнай Беларусі і ажыццяўляюцца як Лукашэнкам, так і пуцінскай экасістэмай маніпулявання інфармацыяй.


У Беларусі судзяць лаўрэата Нобелеўскай прэміі ды лідараў апазіцыі на фоне ўзмацнення жорсткасці рэпрэсій

Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі – 27 лістапада

Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў Беларусі

Беларусь: як незалежныя СМІ і актывісты рызыкуюць усім

Фальшывы рэферэндум пра ўладу нелегітымнага прэзідэнта

Больш за 1000 зняволеных у Беларусі — недастаткова для рэжымных СМІ

Каляровыя рэвалюцыі ўсюды. Том 2: як пракрамлёўскія СМІ асвятлялі пратэсты ў Казахстане і Беларусі

Дыктатар у паніцы прымушае Беларусь жыць у страху
