Беларусь

У жніўні 2020 года беларусы выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць вынікаў сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Гэтыя пратэсты хутка сталі найбуйнейшымі ў гісторыі краіны і ў выніку былі жорстка падаўленыя. Дзясяткі тысяч чалавек былі арыштаваныя, збітыя і прыцягнутыя да адказнасці. Маштабныя кампаніі па дэзынфармацыі працягваюць суправаджаць жорсткасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах да ўласных грамадзян, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.

Беларускія дзяржаўныя СМІ з’яўляюцца саўдзельнікамі жорсткага падаўлення іншадумства ў краіне. Прымусовыя, паказаныя па тэлебачанні «прызнанні» палітвязняў – толькі адзін са шматлікіх прыкладаў, якія ілюструюць, што кантраляваныя дзяржавай СМІ сталі працягам дзяржаўнага рэпрэсіўнага апарату ў Беларусі. Таксама мы назіралі, як беларускія дзяржаўныя СМІ дапамагалі беларускім чыноўнікам выкарыстоўваць міграцыю ў ЕС у якасці зброі. Больш за тое, рэжым Лукашэнкі і яго медыяапарат сыгралі важную ролю ў падтрымцы поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Ўкраіну.

Беларускія ўлады ўжываюць рэпрэсіі і ў дачыненні да сацыяльных сетак. Напрыклад, многія папулярныя незалежныя Telegram-каналы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Тым часам пракрамлёўскія СМІ працягваюць падтрымліваць дэзынфармацыйныя кампаніі ў Беларусі і вакол яе. Яны ілжыва абвінавачваюць Захад у арганізацыі «каляровай рэвалюцыі», сцвярджаючы, што дэмакратычная беларуская апазіцыя з’яўляецца «марыянеткай Захаду», і навешваючы на прыхільнікаў дэмакратыі цэтлік «змагароў», экстрэмістаў, тэрарыстаў і паслядоўнікаў нацызму.

Аператыўная працоўная група па стратэгічных камунікацыях уважліва сочыць за сітуацыяй з СМІ і дэзынфармацыяй у Беларусі. Ніжэй прадстаўлена наша падборка артыкулаў аб дэзынфармацыі і маніпуляванні інфармацыяй, якія накіраваны супраць дэмакратычнай Беларусі і ажыццяўляюцца як Лукашэнкам, так і пуцінскай экасістэмай маніпулявання інфармацыяй.

18 articles
Беларусь: як незалежныя СМІ і актывісты рызыкуюць усім

Беларусь: як незалежныя СМІ і актывісты рызыкуюць усім

Мэта рэжыму Лукашэнкі застаецца да болю зразумелай: у апазіцыі да рэжыму не можа быць незалежных СМІ, выключаюцца нават адценні незалежнага мыслення. 9 жніўня спаўняецца гадавіна фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. Пра апошнія рэпрэсіі, якія закранулі СМІ ў Беларусі, чытайце ніжэй.
Фальшывы рэферэндум пра ўладу нелегітымнага прэзідэнта

Фальшывы рэферэндум пра ўладу нелегітымнага прэзідэнта

Нядаўна ў Беларусі прайшоў рэферэндум аб канстытуцыйных зменах. Вынік быў, як і чакалася, сфальсіфікаваны, а яўка перабольшаная. Але адсутнасць энтузіязму з боку дзяржаўных СМІ сведчыць аб тым, што Беларусь ужо фактычна знаходзіцца пад кантролем Масквы.
Каляровыя рэвалюцыі ўсюды. Том 2: як пракрамлёўскія СМІ асвятлялі пратэсты ў Казахстане і Беларусі

Каляровыя рэвалюцыі ўсюды. Том 2: як пракрамлёўскія СМІ асвятлялі пратэсты ў Казахстане і Беларусі

Большасць пракрамлёўскіх СМІ паўторна выкарыстоўвалі вядомыя дэзынфармацыйныя наратывы пра хваляванні ў пачатку студзеня, якія ўспыхнулі ў Казахстане.
Дыктатар у паніцы прымушае Беларусь жыць у страху

Дыктатар у паніцы прымушае Беларусь жыць у страху

Нелегітымны прэзідэнт у паніцы прымушае беларускі народ жыць у страху. Рэпрэсіі ўзмацняюцца, але адчайныя дзеянні рэжыму сведчаць аб яго слабасці. Мы размаўлялі з Барысам Гарэцкім, віцэ-прэзідэнтам Беларускай асацыяцыі журналістаў, які зараз знаходзіцца ў эміграцыі ва Украіне, пра магчымасці грамадскага абмеркавання і будучыню выказвання незалежных меркаванняў у Беларусі.
Хто вінаваты?

Хто вінаваты?

Беларуская дзяржаўная прапагандысцкая машына пачынае атакі ў падтрымку цынічнай інструменталізацыі мігрантаў рэжымам.
Брудний бік реклами: примусові зізнання з Білорусі на YouTube

Брудний бік реклами: примусові зізнання з Білорусі на YouTube

YouTube-канал «Білорусь — країна для життя» з метою створення позитивного іміджу Білорусі та просування провладного Telegram-каналу використовує примусові зізнання політичних в’язнів у якості платних рекламних роликів.
Старонкі: 1 2

Катэгорыі

`

ПРАВАВАЯ АГАВОРКА

База даных EUvsDisinfo складаецца з паведамленняў у міжнароднай інфармацыйнай прасторы, якія даюць няпоўнае, скажонае або ілжывае ўяўленне аб рэчаіснасці і распаўсюджваюць ключавыя пракрамлёўскія ідэі. Аднак гэта не абавязкова азначае, што адпаведнае выданне звязана з Крамлём ці ягоная рэдакцыя з'яўляецца пракрамлёўскай або што яно наўмысна імкнулася дэзінфармаваць сваю публіку. Публікацыі EUvsDisinfo не адлюстроўваюць афіцыйную пазіцыю ЕС, паколькі інфармацыя і выказаныя меркаванні заснаваныя на паведамленнях СМІ і аналізе аператыўнай групы East Stratcom.

    ПАДЗЯЛІЦЕСЯ З НАМІ СВАІМ ВОДГУКАМ

    Інфармацыя аб абароне даных *

      Subscribe to the Disinfo Review

      Your weekly update on pro-Kremlin disinformation

      Data Protection Information *

      The Disinformation Review is sent through Mailchimp.com. See Mailchimp’s privacy policy and find out more on how EEAS protects your personal data.